Акцыя "Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок" праходзіла ў перыяд з 30 сакавіка па 10 красавіка 2026 года. Арганізатарам выступае Грамадскае аб'яднанне "Беларуская алімпійская акадэмія" пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне акцыі прымеркавана да Міжнароднага дня спорту на карысць развіцця і міру, які адзначаецца 6 красавіка.
У 10 класе прайшло мерапрыемства ў рамках акцыі.
Мэта мерапрыемства - далучэнне дзяцей і моладзі да прынцыпаў алімпійскага руху, папулярызацыя спорту і здаровага ладу жыцця, садзейнічанне выхаванню пачуцця гонару за спартсменаў сваёй краіны, грамадзянскасці і патрыятызму.




