25 сакавіка навучэнцы 4, 5, 7 класаў пабылі на экскурсіі ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі. Дзеці змаглі пагрузіцца ў багатую гісторыю краю, разгледзець унікальныя экспанаты і даведацца шмат новага аб мінулым. А завяршэннем дня стаў паход у кінатэатр «Зорка», дзе ўсе з задавальненнем паглядзелі захапляльны кінафільм.







