Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.03.2026

Урачыстая агульнашкольная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІІ чвэрці

У апошні дзень самай доўгай 3 чвэрці 2025/2026 навучальнага года ў ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва» прайшла ўрачыстая агульнашкольная лінейка.
Гэта быў час прызнання поспехаў і яскравых перамог! Былі падведзены вынікі па ўсіх напрамках:
Вучоба: адзначылі вучняў, якія паказалі выдатныя вынікі ў ведах;
Творчасць: узнагародзілі пераможцаў і прызёраў творчых конкурсаў і фестываляў;
Навука: асобыя словы прагучалі ў адрас удзельнікаў навукова-практычных канферэнцый (НПК), якія годна прадставілі нашу школу.
Завяршаючы лінейку, кіраўніцтва школы нагадала ўсім аб найважнейшым - правілах бяспечных паводзін падчас вясновых канікулаў.
Аднак канікулы - гэта не нагода раставацца. Дзверы школы застаюцца адчыненымі: чакаем дзяцей на займальных мерапрыемствах, спартыўных секцыях і аб'яднаннях па інтарэсах.