Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2026

Дзень адчыненых дзвярэй y Ляхавіцкім аграрным каледжы

Сёння ў Ляхавіцкім аграрным каледжы прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, які сабраў навучэнцаў школ Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў, тых, хто стаіць перад адказным выбарам сваёй будучай прафесіі. Навучэнцы 8-9 класаў нашай школы таксама наведалі гэтае мерапрыемства.
Выкладчыкі і навучэнцы каледжа падрыхтавалі для гасцей насычаную праграму. Будучыя абітурыенты змаглі не толькі даведацца аб умовах паступлення і спецыяльнасцях, але і на свае вочы ўбачыць, як арганізаваны вучэбна-выхаваўчы працэс. Для іх правялі экскурсіі па навучальных аўдыторыях, лабараторыях і майстэрнях, паказалі майстар-клас і шмат іншых прыемных сюрпрызаў.