Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.01.2026

Раённая педагагічная нарада

Сёння ў рамках раённай педагагічнай нарады ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва» прадставіла ўнікальны вопыт міжнароднага супрацоўніцтва. Ключавой тэмай выступлення стала актыўнае ўзаемадзеянне на глебе патрыятычнага выхавання са школай №11 горада Сочы.
Гэтае партнёрства - жывы дыялог двух рэгіёнаў, аб'яднаных агульнай гісторыяй і імкненнем да выхавання сапраўдных патрыётаў. Аднак самым яркім і глыбокім момантам выступлення стаў творчы складальнік.
Сюжэт пастаноўкі закрануў самыя патаемныя струны душы: трагедыя маці, якая страціла сына-Героя на вайне, і горкі вобраз яго ненароджанага дзіцяці — сімвала перапыненага жыцця і няздзейсненых надзей.