Сёння, 26.01.2026, адбыўся тэлемост паміж МОБУ «Сярэдняя школа №11 г. Сочы імя Героя Савецкага Саюза Карнеева Г.І.» і ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза H.А. Чакмянёва», прымеркаваны да дня нараджэння Рыгора Чакмянёва, памяць аб якім аб'яднала беларускую і расійскую школы. Навучэнцы абедзвюх школ абмяняліся відэаролікамі аб героях, якіх няма з намі, але чые імёны і подзвігі ўпісаны ў нашу агульную гісторыю. У сваіх работах вучні расказалі пра памятныя мясціны, герояў-землякоў і мерапрыемствы, прысвечаныя подзвігу савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Тэлемост стаў важнай падзеяй ва ўмацаванні сувязей паміж школамі і патрыятычным выхаванні моладзі.







