Сёння ў ДУА "Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Г.А.Чакмянёва" прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй чвэрці. Пасля навагодніх канікулаў навучэнцы з новымі сіламі гатовы пачаць вучобу. На лінейцы прагучалі словы на дарогу ад дырэктара. Асабліва запамінальным момантам стала ўрачыстае ўручэнне білетаў БРСМ дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу Сычэўскай К.У. новым членам арганізацыі. Віншуем юнакоў і дзяўчат і жадаем ім актыўнай дзейнасці ў шэрагах БРСМ!


