Сёння ў ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Г.А. Чакмянёва» адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная завяршэнню другой чвэрці 2025/2026 навучальнага года. Святочнае мерапрыемства ўпрыгожыла прысутнасць доўгачаканых гасцей - Дзеда Мароза і Снягуркі, якія стварылі атмасферу чараўніцтва і пераднавагодняга настрою. У ходзе лінейкі былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды - дыпломы, граматы і падзякі - навучэнцам, якія паказалі выдатныя вынікі ў вучобе, у працоўнай дзейнасці, у творчых конкурсах, па выніках удзелу ў алімпіядах і конкурсе работ даследчага характару, за праяўленую актыўнасць у грамадскім жыцці школы, па выніках збору другаснай сыравіны.























