Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.11.2025

Стрым з выхаванцам Магілёўскай выхаваўчай калоніі № 2

Сёння навучэнцы 6 і 9 класаў сталі ўдзельнікамі стрыму з выхаванцам Магілёўскай выхаваўчай калоніі № 2. Ён падзяліўся сваёй асабістай гісторыяй, якая стала сапраўдным папярэджаннем для моладзі.Выхаванец расказаў пра тое, як апынуўся на слізкім шляху, пачаўшы займацца закладкамі наркотыкаў, адкрыта апісаў, якія думкі і пачуцці яго суправаджалі ў той перыяд, а таксама наступствы сваіх дзеянняў. Гэтая сустрэча стала не толькі магчымасцю пачуць жывую гісторыю, але і важным урокам аб тым, як лёгка можна збіцца з правільнага шляху і да якіх наступстваў гэта можа прывесці.Стрым дапамог рабятам зразумець, што выбар заўсёды за імі, і што важна рабіць усвядомленыя рашэнні.