Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.11.2025

XX конкурс работ даследчага характару "З навукай у будучыню"

У Мірскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва прайшоў XX конкурс работ даследчага характару "З навукай у будучыню". Гэта падзея сабрала юных даследчыкаў, якія прадэманстравалі высокую ступень падрыхтоўкі і прапанавалі цікавыя ідэі ў галіне фізікі і інфарматыкі. Удзельнікі конкурсу былі цёпла сустрэты на вуліцы, дзе іх чакаў расповед пра Героя Чакменева, імя якога было прысвоена школе. Навучэнцы даведаліся аб подзвігу, які ён здзейсніў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб яго мужнасці і самаахвярнасці, якія сталі прыкладам для многіх пакаленняў.
Конкурс стаў не толькі пляцоўкай для дэманстрацыі навуковых работ, але і магчымасцю для дзяцей усвядоміць важнасць навуковага пошуку ў сучасным свеце. Удзельнікі падзяліліся сваімі адкрыццямі і ідэямі, што зрабіла гэтае мерапрыемства асабліва значным і запамінальным.