Сёння, 05.11.2025, навучэнцы ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва» наведалі Цэнтр бяспекі МНС у г. Столін. У ходзе экскурсіі хлопцы і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага аб рабоце ратавальнікаў і аб тым, як важна выконваць правілы бяспекі ў паўсядзённым жыцці.



Адным з самых запамінальных момантаў стала навучанне карыстанню вогнетушыцелем. Рабяты з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні, а затым змаглі на практыцы паспрабаваць свае сілы ў выкарыстанні вогнетушыцеляў. Наведванне Цэнтра бяспекі МНС стала важным крокам да фарміравання ў дзяцей адказнага стаўлення да бяспекі і гатоўнасці да дзеянняў у выпадку неабходнасці.

