Сёння, 22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку кіраўніцтва, педагогі і навучэнцы Мірскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва сабраліся ля помніка загінуўшым землякам у аг. Мір, каб ушанаваць хвілінай маўчання тых, хто змагаўся дзеля нашай незалежнай будучыні. Мы заўсёды будзем памятаць гераічнасць нашых дзядоў і прадзедаў у барацьбе за мірнае неба над нашай Радзімай.




