Сёння, 20.06.2025, свой 105-гадовы юбілей адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бурло Вікенцій Ільіч. Гэты чалавек стаў сімвалам мужнасці і стойкасці, пакінуўшы свой след у гісторыі нашай малой радзімы.
Падчас вайны Вікенцій Ільіч быў намеснікам рэдактара падпольнай газеты «Савецкі патрыёт», унёс значны ўклад у барацьбу з фашызмам і падтрымку маральнага духу салдат і грамадзянскага насельніцтва. Яго праца ва ўмовах акупацыі была сапраўдным подзвігам, які патрабуе не толькі смеласці, але і высокага прафесіяналізму.
Пасля вайны Вікенцій Ільіч прысвяціў сваё жыццё адукацыі. Ён шмат гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў Мірскай сярэдняй школе, перадаючы многім пакаленням вучняў веды аб нашай гісторыі і каштоўнасці міру!
Сёння мы аддалі даніну павагі гэтаму выдатнаму чалавеку, які з'яўляецца жывым сведчаннем гераізму і стойкасці нашага народа. Нізкі паклон Вам, Вікенцій Ільіч, ад навучэнцаў і педагогаў Мірскай сярэдняй школы за Ваш подзвіг і мудрасць! Вы - наш гонар і прыклад для пераймання!

