Сёння, 12.06.2025, навучэнцы Мірскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва правялі акцыю па ўборцы каля помніка загінуўшым мірным жыхарам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці прывялі ў парадак тэрыторыю вакол помніка, ачысцілі яго ад смецця і лістоты, каб захаваць памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба.






