Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.05.2025

Адкрыццё малой архітэктурнай формы «Ганарымся! Захапляемся! Любім!»

Сёння ў Мірскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва адбылося ўрачыстае адкрыццё малой архітэктурнай формы «Ганарымся! Захапляемся! Любім!», прысвечанай памяці і подзвігу герояў, якія баранілі нашу Радзіму. Адкрыццё формы сабрала ганаровых гасцей, настаўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Навамышскага сельскага выканаўчага камітэта Бажок В.В., начальнік аддзела па адукацыі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Воляк В.У., настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга в. Новая Мыш іерэй Васіль Картавіцкі.
Падчас урачыстага адкрыцця былі прадстаўлены сцэны мірнага, даваеннага жыцця і няпросты, ваенны час.
Адкрыццё малой архітэктурнай формы «Ганарымся! Захапляемся! Любім!» стала важным крокам у патрыятычным выхаванні моладзі. Яна будзе служыць напамінам аб тым, што мы павінны берагчы мір і шанаваць свабоду, заваяваную нашымі продкамі!