Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі кіраўніцтва і члены піянерскай дружыны Мірскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бурло В.І., каб выказаць яму сваю падзяку за мірнае неба, якое было здабыта цаной страшных страт. Гэтая сустрэча стала сімвалам павагі да старэйшага пакалення, перамогі не толькі над ворагам, але і над часам, які нясе з сабой успаміны. Навучэнцы ўсвядомілі, што гісторыя вайны - гэта не проста даты і падзеі, а жывыя лёсы людзей, якія праявілі мужнасць і стойкасць.
