Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.05.2025

Тэлемост «Адна на ўсіх Перамога»

Сёння, 05.05.2025, адбыўся тэлемост "Адна на ўсіх Перамога" паміж Мірскай сярэдняй школай імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва і сярэдняй школай №11 горада Сочы. Дзеці падрыхтавалі цікавыя відэаролікі: вучні з Мірскай школы расказалі аб наступальнай аперацыі "Баграціён", яе значэнні для набліжэння Перамогі і аб Брэсцкай крэпасці, а вучні з Сочы - аб бітве за Каўказ і абароне горных перавалаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэты тэлемост мае вялікае значэнне для нашых навучэнцаў. Ён дапамагае ім лепш даведацца пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, зразумець уклад братэрскіх народаў у агульную Перамогу і адчуць сувязь пакаленняў. Абмен ведамі і вопытам паміж школамі розных краін садзейнічае ўмацаванню дружбы і патрыятызму ў падрастаючага пакалення.