Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.04.2025

Тэлемост «Адлегласць не перашкода, школ адзінства — нам узнагарода» ў Мірскай СШ

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - гэта важнае свята, якое сімвалізуе сяброўства, салідарнасць і агульныя каштоўнасці двух брацкіх народаў. Сёлета ён быў адзначаны асаблівым чынам — праз тэлемост «Адлегласць не перашкода, школ адзінства — нам узнагарода» паміж школамі дзвюх краін.
Падчас тэлемоста навучэнцы з Мірскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза Г.А.Чэкмянева і Цешаўлянскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна змаглі ў рэжыме рэальнага часу паразмаўляць з аднагодкамі са школ N 11 і N 57 горада Сочы. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: памочнік пракурора Баранавіцкай міжраённай пракуратуры Аляксандравіч А.І., начальнік аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама Воляк А.У., галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ермаковіч А.М., старшыня Баранавіцкай раённай ветэранскай арганізацыі Лычкоўскі І.І.
Гэты фармат святкавання дазволіў пераадолець адлегласці і ўмацаваць сувязі паміж моладдзю дзвюх краін. Тэлемост стаў не толькі адукацыйным мерапрыемствам, але і сімвалам адзінства, дэманструючы, што сяброўства і супрацоўніцтва застаюцца ключавымі каштоўнасцямі для Беларусі і Расіі. Мерапрыемства завяршылася песняй "Дзве сястры", якая была выканана салісткамі Мірскага СДК Сычэўскай Кацярынай і Рудко Дар'яй сумесна з усімі ўдзельнікамі тэлемоста.

Сёння, у Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, навучэнцы першага класа ДУА "Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Г.А.Чакмянёва" далучыліся да акцыі "Сад надзеі", пасадзіўшы разам з ганаровымі гасцямі яблыню гатунку "Маскоўскія каралі". Навучэнцамі з сочынскай школы была высаджана вечназялёная елка, як сімвал вечнага сяброўства паміж народамі Расіі і Беларусі.