Сёння, 20.03.2025, ва ўстанове адукацыі прайшоў чарговы бацькоўскі сход "Любоў бацькоў - аснова…". Перад бацькамі выступілі іерэй Васіль Картавіцкі, настаяцель храма Праабражэння Гасподня в. Новая Мыш, педагог-псіхолаг Лелес А.С., прадстаўнік бацькоўскай грамадскасці Хвалько Н.А., якая была дэлегатам ад Баранавіцкага раёна на абласным бацькоўскім сходзе. Удзельнікі сходу гаварылі аб сямейных каштоўнасцях, прафілактыцы суіцыдальных паводзін. Педагогам-псіхолагам былі дадзены парады, якія дапамогуць бацькам наладжваць узаемаразуменне з дзецьмі.








