Сёння ў рамках навучальнай праграмы «Я. Мая сям'я. Мая Радзіма» для навучэнцаў 7-9, 11 класаў прайшоў занятак, прысвечаны Усебеларускаму народнаму сходу. На занятак была запрошана дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу Сычэўская К.В. На занятку вучні даведаліся пра гісторыю ВНС, пра асноўныя вектары работы, пра паўнамоцтвы сходу. Кацярына Валянцінаўна расказала пра ўражанні, атрыманыя падчас удзелу ў сходзе, падзялілася творчымі планамі і пажадала дзецям стаць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.








