Сёння, у першы дзень вясны, ва ўстанове адукацыі прайшло свята "Шырокая Масленіца". Масленіца - вясёлае, шумнае, любімае народнае свята. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы.
У нашай школе стала ўжо добрай традыцыяй святкаваць Масленіцу.
Праведзенае мерапрыемства было прасякнута народным каларытам: кірмаш з выпечкай, карагоды, гульні і забавы. Паўсюль панавала атмасфера радасці і весялосці. Кульмінацыяй мерапрыемства стала спальванне пудзіла Масленіцы, якое сімвалізуе адыход зімы, раставанне лёду, прыход першага вясновага цяпла і расцвітання прыроды. Дзеці павесяліліся, патанцавалі, паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах.



















