Сёння, 27.02.2025, прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" на тэму "Моладзь за здаровы лад жыцця". На сустрэчу з навучэнцам была запрошана Булыга В.В., сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ ААТ “Агракамбінат “Мір”, старшыня Маладзёжнага Савета Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. Вольга Віктараўна расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб сваіх школьных гадах, аб удзеле ў рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах па біятлоне, аб жаданні заўсёды весці здаровы лад жыцця, перасцерагла навучэнцаў ад жадання паспрабаваць псіхатропныя рэчывы. Вольга Віктараўна з задавальненнем адказала на падгатаваныя пытанні, пажадаўшы дзецям у канцы сустрэчы быць актыўнымі і годнымі грамадзянамі сваёй краіны.






