Сёння, 14.02.2025, для навучэнцаў 1-4, 5-9, 11 класаў былі праведзены лінейкі на тэму захавання навучэнцамі дзелавога стылю адзення і нашэння зменнага абутку. Дзецям было растлумачана, што зменны абутак важны і патрэбны не толькі для таго, каб былі чыстыя падлогі, але і для нашага здароўя. Навучэнцам былі пералічаны прычыны, чаму трэба насіць зменны абутак. Па-першае, заходзіць у памяшканне ў тым жа абутку, у якім мы знаходзіліся на вуліцы, проста негігіенічна. Падэшвамі чаравік чалавек дакранаецца паверхні, на якой знаходзіцца мноства бактэрый, вірусаў і грыбкоў. Адпаведна, усё гэта заносіцца ў памяшканне, у выглядзе пылу пападае праз дыхальныя шляхі ўнутр арганізма чалавека. Па-другое, ў цёплым памяшканні ў ботах, цёплых чаравіках будзе горача, з-за чаго ступні будуць інтэнсіўна пацець. Па-трэцяе, хадзіць у ботах цэлы дзень некамфортна.
Кіраўніцтва ўстановы адукацыі заклікала навучэнцаў паважаць не толькі сябе, але і тых, хто з намі побач!


