Сёння, 13.02.2025, напярэдадні Дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана адбылася сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Скрабцом С.А. Тэматычная сустрэча была прысвечана даўнім падзеям, якія ўжо сталі гісторыяй, але пра якія мы абавязаны памятаць. Станіслаў Аляксандравіч падзяліўся з вучнямі ўспамінамі, расказаў аб нялёгкіх гадах службы, аб таварышах, якія сталі блізкімі на ўсё жыццё, аб марах і планах пасля вяртання. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. У канцы мерапрыемства Станіслаў Аляксандравіч пажадаў дзецям стаць годнымі людзьмі.









