Пачаўся цыкл мерапрыемстваў да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У 4 класе прайшла класная гадзіна ў форме гістарычнага часопіса "Старонкі мужнасці", дзе навучэнцы праслухалі і прагледзелі інфармацыю аб вайне ў Афганістане, аб помніку воінам-землякам у г. Баранавічы, а пасля запалілі 15 свечак у знак памяці аб загінуўшых земляках. У 9 класе прайшоў Урок мужнасці "Душы, апаленыя Афганістанам".












