З 10 па 14 лютага на тэрыторыі Баранавіцкага рэгіёну пройдзе прафілактычная акцыя "Дом без пажару". Яе мэта - інфармаванне насельніцтва аб асноўных прычынах пажараў, прафілактыка іх узнікнення, папярэджанне гібелі людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення.
У рамках акцыі работнікі МНС правядуць работу з жыхарамі Малахавецкага і Вальноўскага сельвыканкамаў. Яны наведаюць працоўныя калектывы, установы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, домаўладанні грамадзян.
МНС у чарговы раз нагадвае, што непагашаныя цыгарэты і попел нельга кідаць на падлогу і гаручыя рэчы. Выкідваць недакуркі неабходна ў попельніцу або складаць у бляшаны слоік, напоўнены вадой. Захоўвайце запалкі, запальніцы, цыгарэты ў недаступных для дзяцей месцах, сачыце за спраўнасцю пячнога ацяплення і электраабсталявання. Устаноўленыя ва ўсіх жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі своечасова апавясцяць аб задымленні і такім чынам дапамогуць пазбегнуць пажару.