Сёння, 1 лютага, у нашай школе адбылася доўгачаканы Вечар сустрэчы выпускнікоў. Гэтая традыцыя захоўваецца ўжо не першы год, і кожны раз, у першую суботу лютага, сцены нашай школы напаўняюцца смехам, радасцю і ўспамінамі аб бесклапотных школьных днях. Сёлета свята сабрала выпускнікоў розных гадоў і пакаленняў. Але ўсіх іх аб'ядноўвала адно - любоў да сваёй роднай школы і павага да сваіх настаўнікаў. У гэты вечар гучалі не толькі віншаванні і цёплыя словы, але і мноства гісторый аб невыканальных задачах на ўроках, сяброўстве, першым каханні і першых поспехах. Школа зноў стала тым месцам, дзе час спыніўся, і кожны мог адчуць сябе зноў падлеткам, які сядзіць за партай. Гэты вечар сустрэчы выпускнікоў стаў сапраўдным святам, якое яшчэ доўга будзе жыць у памяці кожнага ўдзельніка. Мы дзякуем усім, хто прыйшоў, і спадзяемся сустрэцца зноў у наступным годзе!









