Сёння, 24.01.2025, у школе адбыўся тэлемост, прысвечаны дню нараджэння Р.А.Чакмянёва. Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў пры вызваленні Баранавіцкага раёна, звязаў моцнай ніткай чатыры школы - Мірскую сярэднюю школу імя Героя Савецкага Саюза Р. А. Чакменёва, Цешаўлянскую сярэднюю школу, САШ 11 г. Сочы і САШ 57 г. Сочы. Атмасфера сяброўства і цяпла панавала ў зале. Кожная школа падрыхтавала прэзентацыйны відэаролік, у якім расказала пра сваё школьнае жыццё. Падчас мерапрыемства была праведзена віктарына пра жыццё Р.А.Чакмянёва, падчас якой навучэнцы прадэманстравалі свае веды пра Героя. Завяршылася мерапрыемства сумеснай песняй "Дзень Перамогі".







