Сёння, 14.01.2025, установу адукацыі з прафілактычнай гутаркай наведала інспектар ІСН Папко А.В. У размове з навучэнцамі інспектар закранула наступныя тэмы: "Адміністрацыйныя правапарушэнні і злачынствы сярод непаўналетніх", "Прафілактыка нецэнзурнай лексікі сярод падлеткаў", "Здаровы лад жыцця". Аленай Віктараўнай былі закрануты пытанні адказнасці за ўчыненне такіх злачынстваў, як крадзеж, прычыненне ўрону чужой маёмасці.
