Рэспубліканскі савет АСВОД рэкамендуе кожны другі чацвер праводзіць Дні бяспекі на водах. У сувязі з гэтым 09.01.2025 у школе прайшло мерапрыемства "Тонкі лёд да бяды вядзе", мэтай якога з'яўлялася павышэнне эфектыўнасці работы і недапушчэнне няшчасных выпадкаў на лёдзе і вадзе. У правядзенні ДБВ прыняў удзел старшыня Баранавіцкай раённай АСВОД Сувораў А.Ю., які расказаў дзецям аб таўшчыні бяспечнага лёду, правілах паводзін на вадаёмах зімой. Дзеці паглядзелі відэафільм аб тым, як дзейнічаць у сітуацыі, калі праваліўся пад лёд.





