Сёння, 19 снежня, прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гутырчык ВА.М. нагадала бацькам правілы бяспекі ў побыце, на вадаёмах зімой, пры выкарыстанні піратэхнікі падчас навагодніх свят. Інспектар ІСН Папко А.В. папярэдзіла аб адказнасці бацькоў за адсутнасць флікераў у цёмны час сутак, паказала прафілактычныя відэаролікі на тэму кібербяспекі і правіл дарожнага руху для пешаходаў.