2 снежня прайшоў дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая акцябрацкая гульня», падчас якой удзельнікі падарожнічалі па гульнявых турах і адказвалі на пытанні, якія тычацца акцябрат, гарадоў Беларусі, свят сваёй краіны і інш.
Мы віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!
У гэты ж дзень у школе прайшоў дружынны этап "Вялікай Моладзевай гульні" ГА "БРСМ".
"Вялікая Моладзевая гульня", якая ўяўляла сабой віктарыну ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыя-кантэнту і тэхнічных сродкаў, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні.
Падчас удзелу ў мерапрыемстве каманды прадэманстравалі свой інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць. У кожным блоку пытанняў упор рабіўся не толькі на веды, але і на логіку.
Пераможцам адборачнага этапа стала каманда "Лідар". Віншуем!