У суботу, 30 лістапада, для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла пазнавальная экскурсія "Памятныя месцы г. Баранавічы", падчас якой дзеці пабывалі ў цэнтры горада і даведаліся пра гісторыю помніка С. Грыцаўцу, спыняліся каля цэркваў і касцёлаў горада, пабывалі ля помніка лётчыкам Героям Беларусі, усклалі кветкі. Асабліва дзяцей уразіла наведванне мемарыяльнага комплексу "Урочышча Гай".