Штогод 20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці. У ДУА "Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Г.А.Чакмянёва" прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства, накіраванае на фарміраванне прававой граматнасці. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення «Канвенцыі аб правах дзіцяці», абагульнілі ўласныя веды аб асноўных правах. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах, практыкаваннях, гульнях, прапанаваных педагогам-псіхолагам Лелес А.С. Інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС Папко А.У. нагадала навучэнцам аб абавязках і правілах, якія неабходна выконваць. Дзеці замацавалі атрыманыя веды, атрымалі шэраг пазітыўных эмоцый!