Вялікая Айчынная вайна закранула кожную беларускую сям'ю.
Пра ахвяры і подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў сведчаць шматлікія абеліскі, помнікі і мемарыяльныя комплексы.
14 лістапада навучэнцы 6 класа наведалі музейную экспазіцыю "Памяць і боль беларускай зямлі", якая знаходзіцца ў ДУА "Ляснянская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна. Дзеці азнаёміліся з чатырма тэматычнымі блокамі музейнай экспазіцыі. Адзін з блокаў экспазіцыі прысвечаны канцлагеру нумар 337, які быў заснаваны фашыстамі ў першых чыслах верасня 1941 года за 22 кіламетры ад горада Баранавічы, недалёка ад станцыі Лясная.