Сёння, 30 кастрычніка, навучэнцы нашай школы пабывалі ў г.Мінску. У сталіцы яны наведалі два музеі. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з экспазіцыямі, прысвечанымі страшным выпрабаванням, якія выпалі на долю беларускага народа з 1941 па 1944 гады.
У Музеі марожанага дзецям расказалі пра гісторыю стварэння любімай многімі прысмакі, паказалі і далі паспрабаваць розныя віды марожанага. Асабліва ўсім спадабаўся майстар-клас, на якім дзеці самі стваралі смачныя ядомыя сувеніры з масцікі.