У рамках правядзення Тыдня прафарыентацыйнай работы навучэнцы 11 класа наведалі фермерскае прадпрыемства "Фартуна". Дзеці ўбачылі, як працуе гаспадарка, якімі машынамі яна абсталявана, якія мэты ставіць перад сабой кіраўніцтва і як паспяхова іх рэалізуе.
Старшакласнікі нашай школы сталі ўдзельнікамі праекта "Стань студэнтам на адзін дзень", які штогод рэалізуе БарДУ. Дзеці пазнаёміліся з пералікам прафесій, якімі можна авалодаць, паступіўшы ў дадзеную навучальную ўстанову, сталі ўдзельнікамі розных майстар-класаў і семінараў.