Анонс кампаніі "Моладзь за бяспеку!"
МНС вялікую ўвагу ўдзяляе рабоце з дзецьмі і моладдзю, праводзіць мерапрыемствы па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці. Адно з іх - рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія "Моладзь за бяспеку!".
З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прафесіі ратавальніка-пажарнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама прапаганды бяспечнага і здаровага ладу жыцця, папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 7 па 18 кастрычніка ў Баранавіцкім рэгіёне пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія "Моладзь за бяспеку!".
Пачынаецца рэспубліканская кампанія з марафону "112 добрых спраў" або "101 дабро": актывісты БМГАРП разам з работнікамі МНС наведаюць домаўладанні адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, акажуць ім пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы, усталёўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і інш.
Затым акцэнт будзе зроблены на ўстановы адукацыі, дзе работнікі МНС раскажуць аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і, што самае характэрнае, уручаць членскія білеты БМГАРП. У межах кампаніі пройдзе мноства цікавых, інтэрактыўных і карысных мерапрыемстваў з актывістамі БМГАРП. Работнікі МНС зробяць усё магчымае, каб дзеці, якія наведалі мерапрыемствы кампаніі, для сябе вырашылі, што Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных - гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія хварэюць за адну агульную справу.
Далучайцеся да рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі і будзьце ў трэндзе бяспекі!