26 верасня навучэнцы 5, 7 класаў нашай школы сталі ўдзельнікамі прамога эфіру са зняволеным з папраўчай калоніі, які вырашыў зарабіць шмат і хутка, не прыкладаючы ніякіх намаганняў. Цяпер з месца пазбаўлення волі расказваў дзецям, як усё адбывалася, з якой мэтай іх вярбуюць, прыадчыніў таямніцу наркабізнесу, прывёў рэальныя прыклады, калі ў пагоні за адрэналінам або лёгкімі грашыма падлеткі аказваюцца на лаве падсудных. Дзеці бачылі рэальнага чалавека, чыё жыццё пайшло не так, як марылася. Гэтая "гульня" не варта таго, каб ламаць сабе жыццё.