21 верасня, ў рамках святкавання Міжнароднага дня міру, з мэтай згуртавання вучнёўскага калектыву а таксама экалагічнага выхавання дзяцей, адбылася экскурсійна-пазнавальная паездка навучэнцаў установы адукацыі ў інтэрактыўны парк жывёл "Дыпрыз".
«Дыпрыз» - гэта ўнікальны зааландшафтны парк пад адкрытым небам. На прасторы, якая акружана лесам, размяшчаюцца экспазіцыі з жывёламі, паркавая тэрыторыя з зонамі адпачынку, месцы для забаў і пакоі адпачынку.
Дзеці мелі магчымасць кантактных зносін з жывёламі і атрымалі масу станоўчых эмоцый.
Усе дружна адзначылі, што ў гэтае месца варта вярнуцца яшчэ раз разам з бацькамі.