Міжнародны дзень міру – гэта напамін нам, людзям усяго зямнога шара, аб прымірэнні, узаемаразуменні, аб захаванні правоў чалавека і свабоды выбару.
З 2002 года Міжнародны дзень міру адзначаецца, як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту.
У рамках гэтага свята навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі «Мы за мір на ўсёй планеце».
Навучэнцы ўжо добра ведаюць, што вайна нясе шмат бед і няшчасцяў. Яны разумеюць, што ўсё можна выправіць, калі кожны чалавек будзе на баку міру і дабра.
Разважаючы аб праблеме міру на зямлі, дзеці самастойна прыйшлі да высновы, што "Мір на планеце залежыць ад нас" і "Дружным на свеце жыць весялей".
У рамках гэтай акцыі навучэнцы і педагагічны калектыў павіншавалі імяніннікаў нашай установы з Днём нараджэння.
Сваё разуменне міру, дабрыні і сяброўства дзеці адлюстравалі ў сваіх рознакаляровых шчырых пажаданнях.