16 верасня ва ўстанове адукацыі сярод навучэнцаў праведзены інфармацыйныя хвілінкі здароўя «Што такое правільнае харчаванне?».
📌Мэта: азнаёміць навучэнцаў з паняццямі правільнае харчаванне, карысныя прадукты, меню; вучыць адрозніваць карысныя і смачныя прадукты; выхоўваць культуру харчавання.
❗Адной з найважнейшых задач сёння з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей адказнага стаўлення да свайго здароўя❗
Дзеці высветлілі, што ежа павінна быць разнастайнай, і, вядома, трэба ўлічваць узрост, нацыянальныя традыцыі і месца пражывання.
Прыйшлі да высновы, што здаровая ежа - гэта выдатна, а гэтак жа, для арганізма дзіцяці неабходна гарачае харчаванне.
❗Ніколі не позна спрабаваць змяніць свой лад жыцця і харчовыя звычкі ў лепшы бок, каб быць здаровымі духоўна і фізічна, пражыць доўгае і шчаслівае жыццё.