Педагогі і навучэнцы павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былога настаўніка Мірскай сярэдняй школы Бурло Вікенція Ільіча з днём нараджэння. Навучэнцы і педагогі не забываюцца пра Вікенція Ільіча, які з'яўляецца прыкладам мужнасці для маладога пакалення. У гады фашысцкай акупацыі ён заснаваў баявы лісток, у якім словам змагаўся з ворагам. Мы памятаем, мы ганарымся!