Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.06.2024

Аздараўленчы лагер "Вясёлка". Дзень кветак

Асноўным мерапрыемствам выхаваўчай праграмы стала экскурсія ў ПАВЧ-1 Баранавіцкага РАНС. Для дзяцей пажарны - чалавек гераічны і ў былыя гады, і сёння, які ратуе з агню людзей і які ўстае на шляху разбурэння. Павага да пажарных, цікавасць да іх працы можа стаць стымулам для развіцця сур'ёзнага стаўлення да ўласных паводзін, перашкодай для бяздумных гульняў з агнём. Але хутчэй і лепш засвойваюцца правілы пажарнай бяспекі дзецьмі, калі пра гэта расказвае прафесіянал-пажарны.
✅Асноўная мэта экскурсіі ў пажарную частку - выклікаць цікавасць і павагу да прафесіі пажарнага, прывіць асновы бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях.
Супрацоўнікі РАНС правялі для дзяцей экскурсію па будынку пажарнай часткі, паказалі каравульныя памяшканні, дзяжурна-дыспетчарскую службу, памяшканне для адпачынку.
🚒🔔Дзеці задавалі шмат пытанняў. Відовішчнае дзеянне адбылося ў гаражы баявых машын. Пажарны паказаў хлопцам прадметы баявога адзення, пажарна-выратавальнае абсталяванне.
💥Нават дзяўчынкам было цікава прымерыць баявое адзенне. Дзецям расказалі аб наяўных у распараджэнні пажарнай часткі пажарных аўтамабілях, для якіх работ яны прызначаны, як яны працуюць, чым абсталяваны.
✅Аказваецца, пажарны аўтамабіль тоіць у сабе вялікі арсенал для тушэння ўзгаранняў. 🔥🚨Пры гэтым выхаванцы асабіста пераканаліся, якая складаная і небяспечная гэтая праца.