Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.06.2024

Аздараўленчы лагер "Вясёлка". Дзень спорту

Лепшая прапаганда здаровага ладу жыцця - гэта заняткі фізкультурай і спортам. Лагер - самае прыдатнае месца.

Пачаўся гэты спартыўны дзень з вясёлай зарадкі. Разам з выхавацелямі дзеці зрабілі комплекс практыкаванняў пад вясёлую музыку. Пасля зарадкі з дзецьмі была праведзена хвілінка здароўя "Спорт мацней за ўсіх!".

Далей у лагеры былі праведзены розныя спартыўныя мерапрыемствы. Выхаванцы з азартам удзельнічалі ў вясёлых стартах «Планета здароўя», прагледзелі слайд-часопіс "Экстрэмальныя віды спорту". Пагулялі ў гульні на свежым паветры.

🎨 Падчас правядзення майстар–класа дзеці праявілі свае творчыя здольнасці і зрабілі калектыўнае пано "Прывітанне, лета".
🎯Дзень спорту ў лагеры "Вясёлка" прайшоў ярка і весела. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, умацавалі сваё здароўе і навучыліся працаваць у камандзе. Спорт і актыўны лад жыцця сталі для іх неад'емнай часткай летняга адпачынку.