Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.06.2024

Аздараўленчы лагер "Вясёлка". Дзень памяці і смутку

11 чэрвеня 2024 года ў лагеры "Вясёлка" прайшоў дзень, прысвечаны дню Памяці і Смутку.
🌅22 чэрвеня 1941 года - адна з самых сумных дат у гісторыі нашай краіны. Гэты дзень нагадвае нам не радасныя падзеі, а самыя жахлівыя ў гісторыі чалавецтва.
🌅🌟У гэты дзень выхаванцы лагера сталі ўдзельнікамі віктарыны "Па старонках гісторыі нашай", узгадалі ключавыя падзеі, даты і тэрміны Вялікай Айчыннай вайны.
🌟🔖У другой палове дня дзеці пазнаёміліся са зместам інфармацыйнага стэнда «Генацыд беларускага народа ў гады вайны», які дазволіў у прамым сэнсе дакрануцца да гісторыі г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна, не пакінуўшы нікога абыякавым.
🔔🔔Памяць аб мінулым - гэта здольнасць захаваць сляды мінулага, і яна патрэбна не толькі загінуўшым, але і жывым.
🚌🍀Таксама на працягу дня выхаванцы лагера здзейснілі выязную экскурсію ва КК «Баранавіцкі краязнаўчы музей» (экспазіцыя «Прырода роднага краю»). Наведаўшы яе, дзеці пазнаёміліся з прыродай, гісторыяй Баранавіцкага краю і горада Баранавічы. 🌾 Музейная экспазіцыя размяшчаецца ў пяці залах. У ёй прадстаўлена 1887 музейных прадметаў, сярод якіх ёсць і рэдкія.
🎿 Экскурсія ў спартыўны комплекс «Баранавіцкі лядовы палац» дазволіла даведацца дзецям аб тым, што дадзены аб'ект, не толькі служыць месцам для трэніровак, але і дае гараджанам і гасцям горада магчымасць цікава бавіць свой вольны час (🎡 акрамя спартыўных мерапрыемстваў тут праходзяць канцэрты і розныя шоу, што робіць палац цэнтрам культурных падзей🎼).