Сёння, 18.03.2024, у рамках Тыдня фінансавай граматнасці ўстанову адукацыі наведала супрацоўнік ААБ "Беларусбанк" І.Я. Арцыменя, якая расказала навучэнцам пра спосабы інтэрнет-махлярства, маніпуляцыі з банкаўскай картай. Дзеці адгадалі загадкі, паглядзелі мультфільмы аб бяспецы ў сетцы.
Сёння навучэнцы 8, 10 класа "Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Г.А.Чакмянёва" сталі ўдзельнікамі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Тыдня фінансавай граматнасці, арганізаванай прадстаўнікамі Беларускай валютна-фондавай біржы.