Сёння ў рамках шостага школьнага дня ў 4 класе прайшла літаратурная гасцёўня "Слова аб прафесіі". У ходзе мерапрыемства навучэнцы чыталі шмат цікавых вершаў аб людзях розных прафесій. І ў канцы зрабілі выснову аб тым, што праца любога чалавека з'яўляецца важнай і патрэбнай, і не важна, хто гэты чалавек па прафесіі.