Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2024

Са святам Масленіцы!

Масленіца - гэта адзін з самых вясёлых народных мерапрыемстваў, якое завяршае зімовую чараду свят і прадвесціць аб пачатку вясны! Яе святкавалі яшчэ нашы прадзеды, бо гэтае забіяцкае і вясёлае свята сыходзіць сваімі каранямі ў глыбіню стагоддзяў.
У час святочнай праграмы, арганізаванай у нашай установе адукацыі, педагогі пазнаёмілі навучэнцаў з асаблівасцямі святкавання Масленіцы, яе звычаямі і традыцыямі, народнымі конкурсамі і гульнямі. Заключным этапам мерапрыемства стаў традыцыйны кірмаш пачастункаў.
Масленіца ідзе! Мы віншуем усіх са святам і жадаем, каб у вашай хаце заўсёды былі смачныя бліны, а вясна прынесла шмат цяпла і радасці. Хай з першымі сонечнымі днямі ў кожную хату прыйдуць поспех, смех і радасць, дастатак і шчасце.