Сёння, напярэдадні Дня абаронцы Айчыны, у нашай школе прайшоў чарговы інфармацыйны праект ШАГ на тэму "Беларусь мая ў асобах. Абаронцы Айчыны." У госці да 8-10 класаў прыехаў прадстаўнік МНС, спецыяліст па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні маёр Бурбіцкі Дзмітрый Уладзіміравіч. Сустрэча была цікавай, навучэнцы атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб рабоце ратавальнікаў, аб правілах бяспекі і ўмовах атрымання адной з самых гераічных прафесій.